В честь 80-летия прорыва блокады Полоцко-Лепельской зоны и 50-летия создания мемориала «Прорыв» посажены саженцы декоративного барбариса

У гонар 80-годдзя прарыву блакады партызанамі Полацка-Лепельскай партызанскай зоны і 50-годдзя адкрыцця мемарыяла «Прарыў» па абодва бакі ўздоўж пад’ёму да скульптуры партызана пасаджана каля 200 саджанцаў дэкаратыўнага барбарысу.

Пакуль што гэта сціплыя кусцікі, але калі разрастуцца, атрымаецца прыгожая кампазіцыя з колерамі беларускай сімволікі: працягам алеі зялёных туй стане чырвоная служка барбарысаў Тунберга – такую афарбоўку набывае лістота гэтага віду бліжэй да восені, ну а цвіце ён у маі дробнымі жоўтымі кветкамі. Высадку праводзілі работнікі культуры (на здымку).

Працягваецца азеляненне і гарадскога пасёлка Ушачы. 344 саджанцы канадскай елкі, ядлоўцу, кізільніку, айвы японскай высаджана работнікамі ЖКГ каля загса, на вуліцах Ленінскай, Віцебскай і Савецкай. “Усё гэта прыгожыя дэкаратыўныя расліны, якія, канечне, патрабуюць догляду, падстрыгання”, – зазначыла азеляніцель УП ЖКГ Аксана Бародзіч, якая з памочнікамі і займалася рассадкай раслін (на здымку).

Работа па азеляненні праводзіцца штогод і з’яўляецца планавай, а сродкі на набыццё саджанцаў паступаюць у тым ліку з прадпрыемстваў, якія ў працэсе дзейнасці выдалялі дрэвы. Сёлета з раённага бюджэту набыта 594 саджанцы.

Вольга Караленка.