В субботу, 7 октября, на центральной площади г.п.Ушачи состоится осенняя ярмарка

Як заўсёды чаканы, а самым ажыятажным сёлета, канечне, будзе зерне. Аднак не варта прыходзіць на некалькі гадзін раней і займаць чаргу – арганізатары гарантуюць, што збожжа хопіць усім. Акрамя сельгаспрадпрыемстваў раёна, гандляваць ім будуць і прыватнікі. Так, фермер з Глыбокага прывязе 20 тон ячменю, аўсу, пшаніцы, трыцікале, якое
можа і развезці па дамах пакупнікоў у межах гарпасёлка. Калі будзе недастаткова, па заяўках збажына даставіцца і ў другія дні. Як, дарэчы, і арганічнае ўгнаенне, заяўкі на якое
будуць прымацца падчас кірмашу.

Бульба, капуста, морква і іншыя дары восені, саджанцы дрэў, азёрная рыба ад арандатараў, насенне збажыны, мяса і кандытарскія вырабы, – вас чакае ў асартыменце традыцыйны восеньскі набор.

Пачатак у 9 гадзін раніцы.